1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

Педагогические работники, реализующие образовательные программы по белорусскому языку и литературе

Аб'ядноўвае на добраахвотнай аснове педагагічных работнікаў, грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнік секцыі: Сухава Галіна Анатольеўна, настаўнік вышэйшай катэгорыі беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 5 г. Віцебска»

Каардынатар секцыі: Анушкевіч Андрэй Аляксандравіч, метадыст упраўлення вучэбна-метадычнай работы дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»

Кантактны тэлефон: +375 17 2966994

Мэта: развіццё творчай ініцыятывы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, распаўсюджванне эфектыўнага перадавога вопыту, павышэнне прэстыжу прафесіі настаўніка беларускай мовы і літаратуры.

Задачы:

- папулярызаваць дзейнасць Беларускага педагагічнага таварыства з мэтай прыцягнення новых членаў у таварыства з ліку настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры;

- спрыяць прафесійным зносінам настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па актуальных праблемах выкладання вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»;

- садзейнічаць распаўсюджванню эфектыўнага педагагічнага вопыту настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры;

- арганізаваць дыстанцыйнае кансультаванне настаўнікаў па пытаннях педагагічнай тэорыі і практыкі.

Для дасягнення пастаўленай мэты арганізуюцца:

- выступленні на павышэнні кваліфікацыі, семінарах, метадычных аб'яднаннях настаўнікаў з паведамленнямі пра дзейнасць БПТ, яго мэты і задачы;

- семінары, майстар-класы;

- стварэнне інфармацыйнага банка дадзеных;

- форум настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры;

- сустрэчы настаўнікаў з вучонымі, аўтарамі вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай мове і літаратуры, выкладчыкамі філалагічнага факультэта БДУ і БДПУ імя Максіма Танка;

- сустрэчы выпускнікоў філалагічнага факультэта БДУ і БДПУ імя Максіма Танка з вопытнымі педагогамі;

- правядзенне мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства.

Акцыя да Міжнароднага дня роднай мовы

У Дзяржаўнай установе адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” прайшла акцыя “Мае любімыя словы, сказы, творы на беларускай мове”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага згодна з рашэннем ЮНЭСКА. Дадзеная акцыя ладзілася сумесна з ГА “Беларускае педагагічнае таварыства” на базе і пры ўдзеле бібліятэкі ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”.

Супрацоўнікі акадэміі, слухачы курсаў павышэння кваліфікацыі, курсаў перападрыхтоўкі кадраў, удзельнікі семінараў змаглі напісаць на прапанаваным аркушы іх любімыя словы, сказы і/або творы на беларускай мове.

Акцыя выклікала цікавасць у шырокай аўдыторыі.

БПО в СМИ

Пресс-центр Министерства образования

Контакты

220040, г. Минск

ул. Некрасова, 20, к. 502

Контактное лицо:

секретарь БПО – Фёдоров Иван Викторович

телефон: 285 78 66

E-mail: post@oobpo.by